четвер, 10 квітня 2014 р.

Про русифікацію Білорусії (дві державних мови)

Прабчце што па-беларуску(бо я хачу напісаць шмат,а па-вашаму шчэ цяжкавата мне будзе...)

У нас у краіне такая сітуацыя.Я нарадзіўся 18 кастрычніка(жовтня) 1991 года.Дзякуй Богу,я нарадзіўся ў Нелалежнай Рэспубліцы Беларусь.Нашу незалежнасць мы атрымалі 25 жніўня(серпня) 1991 года.19 верасня 1991 года ў нас зацвердзілі назву краіну Рэспубліка Беларусь(скарочана Беларусь) і дзяржаўныя сімвалы:бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".
Мне пашчасцілі хадзіць у беларускамоўны садзік,хаця тады гэта было не дзіва.У 1994 годзе ў нас 80% школ былі беларускамоўныя.Хоць ва ўладзе ў нас пасля развала СССР засталіся камуністы,тыя хто кіраваў у СССР,але пад ціскам моцнай парламенцкай апазіцыі БНФ у нас ішоў працэс беларусізацыі.Не ўсе ўспрымалі гэта добра,шмат хто з бацькоў ладзіў бастоўкі ў школа,патрэбаванні таго каб іх дзіця навучалася па-расейску.Гэта потым і прывядзе да страшных вынікаў.У 1994 годзе ў нашай краіне 14 квітня зацвердзілі Канстытуцыю РБ.Па гэтай Канстытуцыі ў нашай краіне з'явіўся пост прэзідэнта і 10 ліпеня ў нас адбыліся выбары.На іх выйграў былы кіраўнік калгаса,надзральнік.Гісторык па адукацыі(другая адукацыя атрымана завочна,эканаміст) Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.Ну і 14 мая 1995 года па інцыятыве Лукашэнка ў нашай краіне адбыўся рэферэндум.На ім у нас зрабілі другой дзяржаўнай мовай расейскую,вярнулі змененую савецкую сімволіку(чырвона-зялёны сцяг,але ужо без серпа і молата і герб савецкі,таксама без серпа...).Гэта быў жах.Адразу пасля гэтага ў нас пачалася палітыка РУСІФІКАЦЫІ.Беларуская мова выцяснялася з універсітэтаў,школ,садкоў(памятаю гэты час...).Усе намаганні якія былі прыкладзены да адраджэння беларускай мовы былі знішчаны ўшчэнт.
Якая ў нас сёння сітуацыя праз 14 год пасля рэферэндума.На беларускай мове амаль няма ніякай дакументацыі,няма ніводнага беларускамоўнага канала,працэнт беларускамоўных школ складае 20%(але яны знаходзяцца пераважна ў вёсках і штогод працэнт гэты змяншаецца).Бываюць нават выпадкі,калі чалавек які з'яўляецца беларускамоўным,павінен перавучацца,бо на працу яго не возьмуць.Ніякай роўнасці моў у нас НЯМА.Гэта ўсё прывяло да знішчэння нашай РОДНАЙ МОВЫ!У гэтым ёсць крышачку віна той палітыку беларусізацыі,яна была занадта спатанная,хуткая...Трэба было гэта ўсё рабіць паступова,і шмат людзей гэта адштурхнула і яны пагэтаму прагаласавалі за Лукашэнка і выбралі ягоны курс на русіфікацыю.
Але апошнім часам у нас назіраецца адваротны працэс.Шмат моладзі пачынае размаўляць па-беларуску.Сярод інтэлектуальна развітой моладзі бытуе мода на беларускасць.Нашая інтылегенцыя становіцца беларускамоўнай:пісьменнікі,мастакі,дзеячы культуры-пачынаюць размаўляць па-беларуску.Але калі вы прыедзеце ў Беларусь то не пачуеце і не пабачыце мову.Таму што ў нас яна НЕ ПАДТРЫМЛІВАЕЦЦА дзяржавай.Ніхто з дзяржаўных дзеячаў ніколі не выступаў па-беларуску,бо ў нас калі ты размаўляеш па-беларуску значыьц ты супраць курса прэзідэнта,значыць ты супраць улады.
Вось так на Беларусі.Калі што пытайце,адкажу і раскажу пра Беларусь.
Напрыканцы хачу звярнуцца да вас з просьбай СУПРАЦЬСТАЯЦЬ любым выгукам вашых дзеячаў,якія стаяць за другую дзяржаўную мову.ГЭТА ПРЫВЯДЗЕ ДА СМЕРЦІ УКРАІНСКАЙ МОВЫ.Яна стане другаснай і гэта будзе проста катастрофай.Не паўтарацей нашых памылак.
З вялікай ПАВАГАЙ да украінскага народа та Украіны.
Зміцер з Гомеля,Беларусь.
22 квi 2009 о 18:06

Немає коментарів:

Дописати коментар